Ліда — сталіца Дня беларускага пісьменства-2025

Ліда —  сталіца Дня беларускага пісьменства-2025.

На Гродзеншчыне 6 і 7 верасня адбудзецца ХХХII Дзень беларускага пісьменства. 

Сярод галоўных тэм, якім будзе прысвечана свята:

- 80-я гадавіна Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне;
- 500-годдзе з моманту выдання першай кнігі на беларускай зямлі, славутага «Апостала» Францішка Скарыны;
- Рэспубліканскі Год добраўпарадкавання;
- Круглыя даты з дня нараджэння выдатных дзеячаў беларускай літаратуры.

Жыхароў і гасцей Ліды і Лідскага раёна чакае насычаная  праграма культурных і дзелавых мерапрыемстваў.

Ключавыя падзеі — афіцыйнае адкрыццё свята, узнагароджанне лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі і «Лідскія чытанні» — адбудуцца 6 верасня.

У рамках Дня беларускага пісьменства Мінінфарм традыцыйна арганізуе Фестываль кнігі і прэсы.

@mininform

 

 

 

Top