Запрашаем на фестываль народных умельцаў!
Запрашаем на фестываль народных умельцаў!
Вясна — час, калі адраджаецца прырода, мы самі і наша любоў да традыцый! Гэта не проста змена сезонаў, а сапраўдны пачатак новага. Увесну людзі збіраюцца разам, каб святкаваць жыццё, Вялікдзень.
Ужо традыцыйным стаў фестываль-кірмаш народных рамёстваў "Гродзенскiя традыцыi да свята Вялiкадня"
Сёлета ў гістарычным цэнтры Гродна 12 красавіка можна будзе і душой адпачыць, і ўсебакова падрыхтавацца да Вербніцы ды Вялікадня.
Велікодныя паштоўкі і пісанкі, вербы, саламяныя кошыкі і сурвэткі са святочнай сімволікай — лепшыя ўмельцы Гродзеншчыны прывязуць у абласны цэнтр мноства адзіных у сваім родзе вырабаў.
Пачэснымі ўдзельнікамі кірмашу стануць носьбіты нематэрыяльнай культурнай спадчыны вобласці, чыя творчасць унесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.



